Образцовый детский фольклорный коллектив "Праменьчыкі" |
![]() |
16.02.16 10:54 |
«Праменьчыкі» дзіцячы фальклорны ансамбль ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Акцябрскі” Музычны кіраўнік - Таргонская Марына Анатольеўна Дзіцячы фальклорны калектыў “Праменьчыкі” быў створаны на базе Акцябрскай школы мастацтваў. Калектыў шмат год плённа працуе, выконваючы пастаўленыя перад сабой задачы: перайманне, захаванне і папулярызацыя песеннага, танцавальнага, музычнага фальклору Рудабельшчыны. Гісторыя дзіцячага фальклорнага калектыва “Праменьчыкі” пачалася ў 2006 годзе, са стварэння на базе Акцябрскай школы мастацтваў гурта народных побытавых танцаў. Рэпертуар гурта адлюстроўвае багацце і разнастайнасць танцавальнага, гульнявога і музычнага фальклору. Рэпетыцыі і выступленні калектыву нагадваюць цікавую гульню, на працягу якой дзеці становяцца то спевакамі, то танцорамі, то музыкамі. Калектыў вядзе папулярызацыю традыцыйнай культуры свайго рэгіёна праз актыўную канцэртную дзейнасць. У рэпертуары калектыву – народныя танцы “Кракавяк”, “Падыспань”, “Сербіянка”, песні абрадавыя (веснавыя, траецкія, купальскія), пазаабрадавыя; гульні “Апанас”, “Квактуха”, “Явар”; карагод “Вяснянка”, “У карагодзе мы былі”, запісаныя ад носьбітаў фальклорных традыцый Акцябрскага раёна. Удзельнікі калектыву вучацца вышываць, плесці, ткаць паясы, таму ўсе яны апрануты ў адноўленыя па старажытных узорах строі, зробленыя сваімі рукамі з дапамогай бацькоў. Хормайстар калектыву – Сайкоўкая Таццяна Эдуардаўна, харэаграфічны кіраўнік – Семілет Ірына Валянцінаўна.
|