«Цярэшкавы шчодрыкі»
ўзорны фальклорны ансамбль
Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра Акцябрскага раёна
Мастацкі кіраўнік - Галавачэнка Святлана Мікалаеўна
Дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў “Цярэшкавы шчодрыкі” створаны ў 1998 года на базе Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра. У 2005 годзе калектыву прысвоена найменне “ўзорны”.
У аснове дзейнасці калектыву ляжыць перайманне і зберажэнне народных традыцый сваёй мясцовасці, сустрэчы з носьбітамі фальклору. Калетыў трымае цесную сувязь з Дзегелевіч Нінай Рыгораўнай (1947 г.н.), Ільенка Марыяй Іванаўнай (1940 г.н.), Каляда Марыяй Мікалаеўнай (1935 г.н.), Лутчанка Раісай Міхайлаўнай (1948 г.н.).
У калектыве займаецца 12 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 17 год. Удзельнікі ансамбля граюць на гармоні, баяне, шумавых інструментах. У складзе калектыву тры групы: вакальная, харэаграфічная і інструментальная.
Рэпертуар калектыву складаецца з каляндарна – абрадавых, пазабрадавых і жартоўных песень, народна – пабытовых танцаў, найгрышаў, легенд, казак і гульняў.
У рэпертуары калектыву адметны для нашай мясцовасці танец “Падыспань” на два калены, шматкаленны танец “Каваль”, які суправаджаецца аднайменнай песняй, найгрышы “Расветаўскія падкіндэсы”, “Раманіцкая кадрыля”, танцы – “Субота”, “Дзева ў сенях стаяла”, “Ойра”, карагод – гульня “А мы проса сеялі”, “У карагодзе мы былі”.
Калектыў – актыўны ўдзельнік раённых, рэгіянальных, абласных фестываляў і конкурсаў. Па выніках удзелу ў рэгіянальным фестывалі гарманістаў “Грай, гармонік!” калектыў удастоены дыплома II ступені (г.Ельск, 201…). У VIII абласным конкурсе выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі” танцавальная пара калектыву ўзнагароджана дыпломам I ступени (г.Калінкавічы, 2017), у III конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Мяцеліца” – дыпломам II ступені (г.Мінск, 2017).
 

|