“Перазвоны”
аўтэнтычны гурт дзяржаўнай установы культуры
“Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна” в. Гаць
Мастацкі кіраўнік - Агейчык Алена Ігнатаўна
Фальклорны гурт “Перазвоны” распачаў сваю дзейнасць у 1982 годзе. У складзе гурта носьбіты і пераемнікі мясцовай мастацкай традыцыі. Гурт з’яўляецца захавальнікам традыцыйнай мастацкай культуры сваёй мясцовасці, вылучаецца адметнай манерай спеваў, самабытнымі народнымі строямі, аздобленымі своеасаблівым крыжыкавым арнаментам.
У рэпертуары калектыву – песні абрадавыя, пазаабрадавыя, любоўныя, сямейныя: «Божа дай, Божа дай, Божа памагай (велікодная), «Ой, ляцела пава» (веснавая), “У нядзелю рана на зары” (вясельная); танцы «Гапак», «Ножніцы», «Ойра», «Лявоніха», «Каваль», прыпеўкі на матыў «Сербіянкі», «Сямёнаўны», «Яблычка», «Барыні» і інш.
Песні, танцы, абрады ўдзельнікі гурта перанялі ад Кулак Сафіны Мікітаўны (1918 г.н.), Лешчанкі Евы Іванаўны (1924 г.н.), Кавалевіч Ефрасінні Фядосаўны (1915 г.н.).
Аўтарытэтам і павагай ў гурце карыстаецца Галайдзенка Віктар Уладзіміравіч – гарманіст – самавучка. Заводзіць песні ў калектыве Повар Надзея Аляксандраўна, падводзіць Агейчык Алена Ігнатаўна і Сухава Галіна Ігнатаўна , басуе Бялько Тамара Мікалаеўна.
Аўтэнтычны гурт «Перазвоны» - актыўны ўдзельнік раённых святаў «Купалле», «Масленіца», кірмашоў, удзельнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» і іншых святочных мерапрыемстваў.
|