Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер

«Грай, гармонік!» Печать
30.07.19 16:14

27 ліпеня 2019 года ў г. Ельску прайшоў рэгіянальны фестываль гарманістаў «Грай, гармонік!». У конкурснай праграме прынялі ўдзел моладзевы  квартэт гарманістаў «Музыкі з Качай Балота» Расветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра, кіраўнік Дземенкавец  І.Ф.Калектыў выконваў «Народныя найгрышы» і  стаў уладальнікам  спецыяльнага дыплома “За пераемнасць традыцый”.

У каторы раз прымала ўдзел у фестывалі Ніна Васільеўна Панцелеенка, актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці Майсееўскага сельскга дома культуры. Яна ўдзельнічала ў конкурсе частушачніц, спявала вясёлыя частушкі і вельмі ўразіла сваім выкананнем гледачоў Ельску.

Словы падзякі выказваем Сяргею Баравому, паэту з Расвета, які напісаў частушкі пра мясцовыя брэнды акцябршчыны.

У рамках фестывалю адбылася прэзентацыя падвор’я «Рудабельскі каларыт» з удзелам спецыялістаў устаноў культуры з Ратміравіцкага культурна-этнаграфічнага цэнтра “Яўхімаў Рог” ПрахоцкайТ. А.  і ДУК “Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна” в. Гаць Агейчык А. І.

На фестывалі прадставілі выставу-продаж сувенірнай прадукцыі і аквагрым метадысты-спецыялісты ДУК “Акцябрскі раённы дом рамёстваў” Таццяна Шчэцька і Анастасія Бубовіч.

У адкрыцці фестывалю прымаў ўдзел разам з вядомымі калектывамі з Расіі, Украіны, Малдовы народны ансамбль танца “Весніца”, ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу”, кіраўнік СарнаўскіА.Я., таксама калектыўвыступіў з канцэртнай праграмай на святочнай пляцоўцы